Беларускі крупнік з Луізіаны

Вітаю вас, шаноўныя чытачы! Апошнім часам шмат валіцца на мяне з усіх бакоў розных цікавых звестак пра гісторыю і сучасны стан нашай гастранаміі.  Пра яе схаваны ад непасвечаных сімвалічны свет.  То я ў дадатак да розных іншых рубрык на падобныя тэмы, вырашыў завесці яшчэ адну – у блогу маёй аграсядзібы. Тут буду публікаваць пераважна розныя “хуткія” і “дробныя” цікавосткі, якімі цяжка зацікавіць СМІ і сур’ёзных выдаўцоў. Перыядычнасць – як будзе хапаць часу.  Бо валіцца такіх цікавостак на мяне шмат.  І на ўсе хочацца адрэагаваць, але не на ўсе атрымліваецца.

Bittermens Krupnik. Herbal honey bitter liquor 

Так атрымалася што першы запіс у новым блогу – пра Беларускі крупнік з Луізіаны. Так, я таксама моцна здзівіўся. Нават на бутэльцы слова “Крупнік” – напісана па-беларуску! У ЗША ёсць некалькі дробных вытворцаў крупнікаў, заснаваных польскімі або літоўскімі імігрантамі. 3, або можа 4. Ніхто ж цэнтралізаванага ўліку не вядзе. Але крупнік ад Bittermens – здаецца, першы і пакуль адзіны, які паклікаецца менавіта да беларускага радаводу.

Як сцвярджае сайт гэтага вытворцы, су-заснавальнік кампаніі Avery Glasser паходзіць з Беларусі. (Рызыкну выказаць меркаванне, што з габрэйскай сям’і – прытым досыць начытанай). Адкуль і прывёз сваю прыхільнасць да крупніка. Або вычытаў у кнігах. І ён сцвярджае, быццам бы ў нас у Беларусі крупнік – адзін з самых распаўсюджаных (алкагольных) напояў хатняга вырабу 🙂 Гістарычна-то яно так і было.  Але 99% беларусаў ужо бадай пад 100 гадоў як пра гэта забыліся 🙂 Ну, але дзякуй за напамін. Як для беларусаў, так і для амерыканцаў. У рэцэпт луізіанска-беларускага крупніка ўваходзяць мёд, чорная гарбата, почкі хвоі, ядловец і яшчэ 6 раслінных кампанентаў (six other botanicals). Наш славуты алкагольны “зямляк” у Луізіане мае сертыфікат кашэрнасці! Ну а куды ж без яго 🙂

SONY DSC

А вось на гэтым фота можаце паглядзець на самога пана Гласера. Усё-ткі вялізны яму дзякуй з далёкай радзімы продкаў. Пра якую ён, што не так часта сустракаецца, не забыўся. Ці шмат беларусаў, пераехаўшы ў ЗША, зрабілі б на ягоным месцы тое самае?

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *